Пошук

Ксёндз Уладзімір Гуляй Ксёндз Уладзімір Гуляй  (Catholic.by)

Прызначаны біскуп-каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі

5 красавіка 2024 года Папа Францішак прызначыў ксяндза Уладзіміра Гуляя біскупам-каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Святар нарадзіўся 14 чэрвеня 1975 года ў Ваўкавыску. Пасля навучання ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі (1992-1998), прыняў 26 чэрвеня 1999 года прэзбітэрскае пасвячэнне з інкардынацыяй у Гродзенскай дыяцэзіі. Вывучаў дагматычную тэалогію ў Люблінскім каталіцкім універсітэце ў Польшчы, дзе атрымаў ліцэнцыят у 2000 годзе і абараніў дактарат у 2011 годзе. 3 верасня 2001 года выкладаў дагматычную тэалогію ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

3 2000 па 2001 год быў вікарыем парафіі святога Францішка Ксаверыя ў Гродне, з 2001 па 2003 год – прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, з 2003 года – пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. 3 лістапада 2006 года – біскупскі вікарый для Лідскага рэгіёна, а з 2016 года – грэміяльны канонік катэдральнага капітула Гродзенскай дыяцэзіі.

05 красавіка 2024, 12:27