Пошук

Падлеткі з Дзіцячых місіянерскіх ініцыятыў з Славакіі ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота Падлеткі з Дзіцячых місіянерскіх ініцыятыў з Славакіі ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота 

Еўрапейская канферэнцыя Дзіцячых місіянерскіх ініцыятыў

7-11 красавіка 2024 года ў румынскім горадзе Чофлічэні, недалёка ад Бухарэста, праходзіў форум Еўрапейскай канферэнцыі Дзіцячых місіянерскіх ініцыятыў (CEME).

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Больш за 40 удзельнікаў з 25 краін кантынента ў суправаджэнні генеральнага сакратара асацыяцыі, сястры Раберты Трэмарэлі з Рыма дзяліліся вопытам місійнай анімацыі сярод самых маленькіх.

У 1973 годзе CEME аб’яднала сакратарыяты Папскіх дзіцячых місіянерскіх ініцыятыў з еўрапейскіх краін для падтрымкі іх дзейнасці і абмену досведам.

У 2022 годзе пленарная асамблея прайшла ў Швейцарыі, а наступная адбудзецца ў 2026 годзе ў Славакіі. Старшынёй асацыяцыі з'яўляецца Нэнсі Камілеры з Мальты, а сакратаром – Эльке Грун з Люксембурга.
 

13 красавіка 2024, 10:56