Пошук

Пастар Франк Дытэр Фішбах Пастар Франк Дытэр Фішбах 

Новы генеральны сакратар Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў

Новым генеральным сакратаром Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў (KEK) стаў нямецкі лютэранін. Экуменічная арганізацыя аб’ядноўвае 114 праваслаўных, пратэстанцкіх, старакаталіцкіх і англіканскіх Цэркваў кантынента.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Да гэтага часу 60-гадовы тэолаг і пастар Франк Дытэр Фішбах, святар Царквы Паўночнага Рэйна-Вестфаліі, быў намеснікам генеральнага сакратара Канферэнцыі па сацыяльных пытаннях. Ён таксама займаўся экуменічнай і еўрапейскай праблематыкай.

Абраны ў 2023 годзе старшынёй KEK, грэчаска-праваслаўны архіепіскап Фіятэры і Вялікабрытаніі Нікітас (Луліас) падкрэсліў, што вылучэнне пастара Фішбаха, які ўступіць на пасаду летам, з'яўляецца выразам жадання павысіць ролю Цэркваў у фарміраванні будучыні Еўропы і ўкараніць хрысціянскія каштоўнасці ў палітычную сферу.

Папярэдні генеральны сакратар Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў, дацкі лютэранскі пастар Ёрген Скоў Сорэнсэн, сышоў у адстаўку ў снежні 2023 года, жадаючы прысвячаць больш часу сваёй сям'і ў Капенгагене.
 

20 сакавіка 2024, 10:09