Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Італьянская дыяцэзія заклікала да дыялогу з мусульманамі ў Рамадан

Дыяцэзія Бергама заклікала каталіцкіх святароў шукаць магчымасці для міжрэлігійнага дыялогу падчас ісламскага месяца Рамадан.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Як піша на старонках Catholic Herald аўтар Жуль Гомес, святароў дыяцэзіі Бергама, што на поўначы Італіі, запрашаюць заахвочваць вернікаў далучыцца да малітвы з мусульманамі і да рытуальнай вячэры Іфтар.

Ліст да святароў падпісаў айцец Масіма Рыцы, адказны за міжканфесійны дыялог у дыяцэзіі Бергама, датаваўшы яго 1445 годам па ісламскім календары.

Айцец Рыцы нагадаў пра тое, што Папа Францішак падкрэслівае "важнасць міжрэлігійнага дыялогу для таго, каб забяспечыць будучыню нашаму грамадству, для якога ўсё больш характэрны культурны і рэлігійны плюралізм".

Рыцы заклікаў святароў быць "сапраўднымі пасярэднікамі", спаслаўшыся на энцыкліку Fratelli Tutti, а таксама на сумесны дакумент Святога Айца з вялікім імамам Аль-Азхара Ахмедам Аль-Таебам.

"Міжрэлігійны дыялог з'яўляецца неабходнай умовай міру ва ўсім свеце, а значыць, і абавязкам хрысціян і іншых рэлігійных супольнасцей", - дадаў айцец Рыцы.

11 сакавіка 2024, 13:25