Пошук

Адкрыццё Святых Дзвярэй Юбілею Міласэрнасці. 8 снежня 2015 года Адкрыццё Святых Дзвярэй Юбілею Міласэрнасці. 8 снежня 2015 года 

Арцыбіскуп Фізікела: Святыя Дзверы – інтрыга Юбілею 2025 года

Юбілей 2025 года прапануе нам спыніцца на вялікай надзеі – гэта тое, што дазваляе нам глядзець у будучыню з большай упэўненасцю, - адзначыў арцыбіскуп Рына Фізікела, прапрэфект Дыкастэрыі па справах евангелізацыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

„Пасланне гэтага Юбілею заключаецца ў разуменні таго, што ўсе мы – пілігрымы, якія знаходзяцца ў падарожжы, каб усё больш і больш адкрываць сябе”, - звярнуў увагу арганізатар мерапрыемстваў у рамках агульнакасцёльнай падзеі.

Арцыбіскуп зазначыў, што асаблівым знакам кожнага Юбілею з’яўляюцца Святыя Дзверы. “Яны хаваюць таямніцы, якія часта трэба адкрываць нанова. Напрыклад, не ўсе ведаюць, што гэтыя Дзверы немагчыма адкрыць, таму што ключ ад іх умураваны ў сцяну, якую ставяць кожны раз, калі іх зачыняюць. Таму Святыя Дзверы інтрыгуюць, але таксама вельмі хвалююць ад усведамлення сустрэчы з Хрыстом. Ён сам казаў, што з’яўляецца брамай, кожны, хто праходзіць праз Яго, дасягае збаўлення і сустракае Айца”, - сказаў ён.

Таму, патлумачыў Фізікела, праход праз Святыя Дзверы патрабуе адпаведнай падрыхтоўкі. І невыпадкова Папа Францішак пажадаў, каб 2024 год стаў годам малітвы. Ён вырашыў так менавіта, каб надаць Дзвярам больш глыбокі сэнс”, - адзначыў прапрэфект Дыкастэрыі па справах евангелізацыі.
 

04 сакавіка 2024, 11:53