Пошук

Кардынал Эндру Ём Су Чжун Кардынал Эндру Ём Су Чжун 

Паўднёвая Карэя: кардыналу Ёму споўнілася 80 гадоў

Кардыналу Эндру Ёму Су Чжуну, арцыбіскупу Сеула і апостальскаму адміністратару Пхеньяна ў камуністычнай Паўночнай Карэі ў 2012-2021 гадах, 5 снежня 2023 года споўнілася 80 гадоў. Ён выйшаў з групы папскіх выбаршчыкаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардынал Ём нарадзіўся 5 снежня 1943 года ў горадзе Ансон дыяцэзіі Сувон у заходняй частцы краіны; прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у снежні 1970 года; у студзені 2002 года стаў біскупам – спачатку дапаможным сталічнай архідыяцэзіі, а праз 10 гадоў – арцыбіскупам-мітрапалітам. У 2014 годзе Францішак узвёў яго ў годнасць кардынала. У тым жа годзе ён змог наведаць камуністычную Паўночную Карэю з пяццю каталіцкімі святарамі.

У Паўднёвай Карэі Каталіцкі Касцёл дынамічна развіваецца на працягу многіх гадоў. У 2015 годзе афіцыйная колькасць католікаў там складала боль за пяць з паловай мільёнаў чалавек. Гэта азначае, што кожны дзявяты жыхар краіны, якая налічвае прыкладна 52 мільёна жыхароў, католік. Паводле апошніх звестак, самая высокая колькасць хростаў у бягучым дзесяцігоддзі склала каля 125 тысяч у 2014 годзе, калі краіну наведаў Папа Францішак

На сённяшні дзень 134 з 241 кардынала маюць права ўдзельнічаць у магчымым канклаве.
 

05 снежня 2023, 10:00