Пошук

 Кардынал Матэа Дзупі Кардынал Матэа Дзупі  (ANSA)

Кардынал Дзупі да біскупаў Украіны: мір стане гарантам бяспекі

Перамогай з’яўляецца мір, а не прыніжэнне ворага, якое вядзе да непрыязнасці і варожасці ў будучым, - перасцярог кардынал Матэа Дзупі, выступаючы на Сінодзе біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які праходзіць у Рыме.

Ян Глінскі

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Італіі адначасова з’яўляецца папскім пасланнікам у справе спрыяння міру ва Украіне.

Іерарх у чарговы раз выказаў боль з прычыны пакут украінскага народа і бессэнсоўнасці войнаў, якія “заўсёды з'яўляюцца братазабойчым паражэннем”. Як адзначыў іерарх, гісторыю ўкраінскіх грэка-католікаў узбагацілі сведчанні шматлікіх святароў-мучанікаў.

Дзупі заклікаў рабіць усё дзеля справядлівага міру, які стане гарантам бяспекі, а таксама нагадаў словы спачылага кардынала Любаміра Гузара, кіраўніка Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы: “Сапраўдная канчатковая перамога будзе магчымая, калі мы ўсе будзем паводзіць сябе, як людзі, у поўным сэнсе гэтага слова. Усе іншыя перамогі толькі частковыя або ўяўныя, яны ніколі не прывядуць да сапраўднага міру”.

Старшыня італьянскага епіскапату запэўніў удзельнікаў сінода, што ў кастрычніку Касцёл у Італіі, згодна з жаданнем Папы Францішка, будзе маліцца за мір ва Украіне і ва ўсім свеце.
 

08 верасня 2023, 09:40