Пошук

Mladifest, Меджугор'е. 2022 год Mladifest, Меджугор'е. 2022 год 

Меджугор'е: распачаўся 34-ты Фестываль моладзі – Mladifest

26 ліпеня 2023 года ў Меджугор’і пачаўся 34-ты Фестываль моладзі. Ён працягнецца да 30 ліпеня. Тэма сёлетняга Mladifest, як і ўсіх міжнародных рэкалекцый у Меджугор’і ў наступным годзе: Вось маці Мая і браты Мае (Мц 12, 49).

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Кожны, хто знаёмы з Меджугор'ем і рэгулярна прыязджае сюды, ведае, што Mladifest заўсёды праходзіць на пачатку жніўня, з 1 па 6. Аднак сёлета на гэты час Святы Айцец абвясціў Сусветныя дні моладзі ў Лісабоне, таму мы павінны былі неадкладна адрэагаваць і перанесці дату нашага Фестывалю. Вядома, калі Папа запрашае ўсю моладзь свету ў адно месца, мы не можам запрашаць іх да сябе, але будзем рады, калі яны змогуць прыехаць у Меджугор’е, а потым паехаць на сустрэчу з Папам”, - патлумачыў айцец Званімір Павічыч, пробашч парафіі ў Меджугор’і.

Акрамя фестывалю моладзі ў парафіі ладзяцца шматлікія духоўныя практыкаванні: для арганізатараў пілігрымак, святароў, сужэнцаў, рэкалекцыі посту, малітвы і цішыні.
 

26 ліпеня 2023, 12:04