Пошук

Кардынал Жан-Марк Авелін Кардынал Жан-Марк Авелін  (AFP or licensors)

Арцыбіскуп Марсэля пракаментаваў анансаваны папскі візіт

Марсэль, як партовы горад, на працягу стагоддзяў быў месцам, куды прыбывалі бежанцы, і тут у згодзе жывуць шматлікія рэлігійныя групы і нацыянальнасці, - заўважыў мясцовы арцыбіскуп, кардынал Жан-Марк Авелін.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пасля публікацыі праграмы знаходжання Святога Айца ў французскім горадзе, іерарх нагадаў пра візіты Францішка на Лампедузу, Лесбас і Кіпр і адзначыў, што Папа жадае агульнага падыходу да праблем Міжземнага мора і выклікаў, якія стаяць перад краінамі гэтага рэгіёну.

Пазнаёміўшыся з Марсэлем бліжэй, можна выявіць шматлікія цяжкасці, з якімі ён сутыкаецца. Гэта і гандаль наркотыкамі, і беспрацоўе, і грэблівае стаўленне да пэўных груп насельніцтва і месцаў. Кардынал Авелін падкрэсліў, што сітуацыя крызісу на фоне вялікага патэнцыялу тычыцца і ўсяго басейна Міжземнага мора. Гэта рэгіён, падзелены геапалітычнымі канфліктамі і закрануты кліматычнымі зменамі, там працягваецца драма бежанцаў. На яго думку, крызісная сітуацыя не з’яўляецца непазбежнай, ёй можна супрацьстаяць, у чым дапамагае вера.

Святы Айцец прыедзе ў Марсэль на Міжземнаморскія сустрэчы, якія збяруць 120 маладых людзей розных канфесій і рэлігій, а таксама каталіцкіх біскупаў. Мерапрыемства будзе суправаджацца культурным фестывалем і прэзентацыяй рухаў, суполак і асацыяцый, якія працуюць на карысць экалогіі і дыялогу ў басейне Міжземнага мора.
 

30 ліпеня 2023, 11:58