Пошук

Святы Ігнацый Лаёла - заснавальнік Ордэна езуітаў Святы Ігнацый Лаёла - заснавальнік Ордэна езуітаў 

250 гадоў таму адбыўся роспуск Ордэна езуітаў

21 ліпеня 1773 года Папа Клімент XIV прыняў беспрэцэдэнтнае рашэнне аб ліквідацыі каталіцкага Ордэна езуітаў. У сваім брэвэ Dominus ac Redemptor ён аб’явіў аб скасаванні Таварыства Езуса.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Таварыства Езуса – гэта мужчынскі каталіцкі ордэн, заснаваны ў XVI стагоддзі іспанцам Ігнацыем Лаёлай. Езуіты заўсёды былі вялікім і ўплывовым ордэнам Касцёла, займаліся выхаваннем моладзі па ўсім свеце.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі езуіты з’явіліся ў 1569 годзе. Займаліся сярэдняй і вышэйшай адукацыяй, дабрачыннасцю. У 1570 годзе быў створаны Віленскі езуіцкі калегіум, у 1581 годзе – калегіум у Полацку, у 1584 – у Нясвіжы. З езуіцкіх школ і акадэмій выйшаў шэраг знакамітых беларускіх вучоных, грамадскіх дзеячаў і пісьменнікаў.

Пасля скасавання езуітаў прыняла руская імператрыца Кацярына ІІ. Яна цаніла адукацыйную працу Таварыства і даручыла яму займацца асветай на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Так наша краіна на некаторы час стала адзіным легальным месцам дзейнасці Ордэна.

Пазней, у 1814 годзе, Таварыства Езуса было адноўлена Папам Піем VII. З тых часоў ордэн служыць арыенцірам для шматлікіх католікаў у розных кутках света. 13 сакавіка 2013 года на Пасад святога Пятра быў абраны першы Папа-езуіт – Хорхэ Бэрголіа - Францішак.

21 ліпеня 2023, 13:42