Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Крызіс веры ў Германіі выклікаў змены ў Renovabis i Misereor

Дзве найбуйнейшыя дабрачынныя арганізацыі Германіі – Renovabis і Misereor – абвясцілі аб сваіх планах больш цеснага супрацоўніцтва.

Ян Глінскі

Як вынікае з дасягнутага ў сакавіку 2023 года і абвешчанага на мінулым тыдні ў Ахене і Фрайзінгу пагаднення, наступныя дзесяць гадоў супрацоўніцтва можа ісці пад сумесным кіраўніцтвам. Нязменнымі застануцца лагатыпы, розная місія і асобныя сядзібы ў Фрайзінгу і Ахене.

Такое супрацоўніцтва, як падкрэсліваецца ў паведамленні, выклікана неабходнасцю: вернікі ўсё часцей адыходзяць ад Касцёла, паступленні ад касцёльнага падатку змяншаюцца, назіраецца ўсё меншы ўдзел парафіяльных супольнасцей у працы на карысць адзінага свету.

Дабрачынная кампанія Misereor, заснаваная ў 1958 годзе, наладзіла партнёрскія адносіны з 90 краінамі ў Афрыцы, Азіі, Лацінскай Амерыцы і Акіяніі. Renovabis сёлета адзначае 30-годдзе. Фонд быў створаны як акцыя салідарнасці нямецкіх католікаў з краінамі Усходняй Еўропы. Ён рэалізуе свае праграмы дапамогі ў 29 краінах: ад Эстоніі да Таджыкістана, ад Албаніі да Расіі.

Абедзве арганізацыі істотна адрозніваюцца па маштабах: у Misereor працуе каля 370 чалавек, у Renovabis – крыху больш за 50. Даходы маюць такія ж прапорцыі: у 2021 годзе у Misereor яны складалі 247 мільёнаў еўра, у Renovabis – 34,8 мільёнаў еўра. Такая ж сітуацыя і з праектамі.

Даходы арганізацый таксама фарміруюцца па-рознаму: Misereor можа штогод атрымліваць амаль 100 мільёнаў еўра з бюджэту Міністэрства развіцця Германіі, у той час як Renovabis атрымлівае толькі некалькі мільёнаў еўра. З касцёльных падаткаў Renovabis атрымлівае амаль удвая больш грошай, чым Misereor.

Практычна палова праектаў, якія падтрымлівае Renovabis, звязана з Касцёлам або душпастырствам. Дзяржаўныя сродкі на такія мэты не выдзяляюцца.

Акрамя Misereor у Германіі ёсць яшчэ чатыры арганізацыі, якія дапамагаюць паўсюднаму Касцёлу: Adveniat, Missio, Caritas і Die Sternsinger (місійныя калядоўшчыкі) – ініцыятыва дапамогі дзецям.
 

08 мая 2023, 10:50