Пошук

Пальмовая нядзеля ў Нікарагуа. Архіўнае фота Пальмовая нядзеля ў Нікарагуа. Архіўнае фота 

Вялікдзень у Нікарагуа: арыштавана 17 католікаў Забарона на пра

Забарона на правядзенне ў Нікарагуа працэсій у Вялікую пятніцу, абвешчаная ўладамі краіны на пачатку красавіка, выклікала вялікі рэзананс. Нават Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека звярнуўся да ўрада з просьбай адмяніць загад, які супярэчыць свабодзе веравызнання, але безвынікова.

Ян Глінскі

Гэты крок дыктатара Даніэля Артэгі разглядаецца як чарговая помста Касцёлу. Нагадаем, раней нікарагуанскі суд прысудзіў каталіцкага біскупа Матагальпы Раланда Альварэса да 26 гадоў пазбаўлення волі за адмову пакінуць краіну разам з палітзняволенымі. Папа Францішак у сакавіку назваў рэжым Артэгі “дыктатурай”, а ў пасхальным пасланні Urbi et Orbi заклікаў маліцца за Касцёл, які пакутуе ў гэтай цэнтральнаамерыканскай краіне, дзе вернікам не дазваляюць “публічна вызнаваць веру”.

Як паведаміла іспанскае інфармацыйнае агенцтва EFE, у велікодных набажэнствах удзельнічала вялікая колькасць вернікаў – святыні былі поўныя. У Вялікую пятніцу, нягледзячы на забарону, у Манагуа вакол катэдры адбылося набажэнства Крыжовага шляху з удзелам тысяч вернікаў.

Паводле інфармацыі платформы Unidad Nacional Azul y Blanco, за ўдзел у набажэнстве паліцыя арыштавала 17 чалавек. Сярод арыштаваных таксама журналіст, які інфармаваў пра адну з працэсій. У цэлым за перыяд з 1 па 9 красавіка 2023 года платформа зафіксавала 21 арышт, 14 пагроз, дзевяць выпадкаў пераследу і высылку двух чалавек – у тым ліку святара з Панамы.

Кардынал Леапольда Брэнэс падчас святкавання Вялікадня ў сталічнай катэдры казаў пра “Вялікі пост з узлётамі і падзеннямі”. Ён таксама выказаў радасць у сувязі з тым, што, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, урачыстасці Вялікага прайшлі з вялікім удзелам вернікаў. Тысячы людзей таксама ўдзельнічалі ў літургіі дзякуючы прамым трансляцыям у касцёльных сацыяльных сетках.
 

15 красавіка 2023, 09:17