Пошук

Ксёндз Корнэль Фабры Ксёндз Корнэль Фабры 

Візіт Францішка ў Венгрыю пройдзе з увагай да моладзі

Каля 11 тысяч чалавек прыме ўдзел у сустрэчы Папы з венгерскай моладдзю, якая адбудзецца 29 красавіка 2023 года на тэрыторыі Спартыўнай арэны імя Ласла Папа ў Будапешце.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Вельмі вялікая колькасць юнакоў і дзяўчат хоча маліцца разам з Францішкам. Мы рыхтуемся да гэтай сустрэчы, чытаючы Christus vivit – Апостальскую адгартацыю, якую Папа напісаў для моладзі”, - падзяляўся ксёндз Корнэль Фабры, кіраўнік Нацыянальнага душпастырскага інстытута Венгрыі.

Святар заўважыў, што ў рамках сваёй пілігрымкі ў Будапешт Пантыфік будзе двойчы сустракацца з новым пакаленнем венграў: яшчэ адной нагодай стане яго візіт на факультэт інфарматыкі і біёнікі Каталіцкага ўніверсітэта імя Пэтэра Пазманя, які адбудзецца 30 красавіка 2023 года, у апошні дзень Апостальскага падарожжа.

Ксёндз Фабры распавёў, што ў рамках пілігрымкі Францішак будзе мець прыватную сустрэчу з дзецьмі з інваліднасцю і бежанцамі з Украіны. Ён заўважыў, што на працягу апошняга года больш за мільён жыхароў гэтай краіны перасяклі венгерскую мяжу, ратуючыся ад вайны і накіроўваючыся ў розныя краіны Еўропы.
 

25 красавіка 2023, 13:17