Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Самая вялікая дыяцэзія Еўропы перажывае крызіс пакліканняў

У самай вялікай каталіцкай дыяцэзіі Еўропы ўсё менш юнакоў адказвае на пакліканне да святарства. За апошнія дзесяць гадоў колькасць семінарыстаў у Мілане знізілася амаль у два разы.

Ян Глінскі

Паводле італьянскага каталіцкага выдання Avvenire, яшчэ ў 2013-2014 навучальным годзе ў міланскай семінарыі навучалася 150 кандыдатаў. У бягучым – іх толькі 78. Адзначаецца стабільны штогадовы спад. Калі ў 2017 годзе на першы курс прыйшлі 27 семінарыстаў, то ў 2022 годзе – толькі 6.

Міланская архідыяцэзія, у якой налічваецца звыш пяці мільёнаў католікаў і звыш 1700 дыяцэзіяльных святароў, з’яўляецца самай вялікай у Еўропе.

У адказ на драматычны спад колькасці новых святароў мясцовы пастыр, арцыбіскуп Марыё Дэльпіні ў 2022 годзе абвясціў аб рэформе працэсу падрыхтоўкі да святарства. Семінарысты, між іншым, павінны жыць у малых групах пры парафіі на працягу трэцяга года з пяці гадоў навучання.
 

15 красавіка 2023, 09:06