Пошук

Папа Францішак Папа Францішак  (AFP or licensors)

Кардынал: не трэба чакаць адстаўкі Францішка

Кардынал Жан-Клод Олерыш не чакае адстаўкі Францішка. "Ён сыдзе ў адстаўку толькі тады, калі працяг папскага служэння стане для яго сапраўды немагчымым", - заявіў іерарх у інтэрв'ю італьянскай La Stampa.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Арцыбіскуп Люксембурга падкрэсліў, што "Святы Айцец моцны, мужны, настойлівы, у яго моцная воля і шмат надзеі".

Спекуляцыі аб магчымай адстаўцы аднавіліся пасля таго, як 29 сакавіка 2023 года Францішак быў дастаўлены ў клініку імя Джэмелі ў Рыме. Прычынай шпіталізацыі 86-гадовага Пантыфіка стаў бранхіт, які лячылі антыбіётыкамі. 1 красавіка 2023 года раніцай Святы Айцец пакінуў бальніцу.
 

04 красавіка 2023, 10:21