Пошук

Удзельнікі азіяцкай асамблеі па сінадальнасці Удзельнікі азіяцкай асамблеі па сінадальнасці 

У Бангкоку праходзіць азіяцкая асамблея па сінадальнасці

Восемдзесят дэлегатаў з усёй Азіі сабраліся 24 лютага 2023 года на кантынентальнай сінадальнай асамблеі, якая праходзіць у сталіцы Тайланда.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Да ўдзельнікаў асамблеі звярнуўся арцыбіскуп Тарчызіё Ісаа Кікуцы, генеральны сакратар Федэрацыі біскупскіх канферэнцый Азіі, які адзначыў, што сінадальны шлях – гэта не падзея, якая хутка скончыцца, а працэс, які з'яўляецца часткай "асноватворнай прыроды Касцёла", падарожжа, якое працягнецца ў будучыні. Іерарх падзяліўся асабістым досведам, які ён перажыў падчас місіянерства ў Афрыцы, прыйшоўшы да высновы, што “абыякавасць можа забіць людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, а салідарнасць дае надзею на жыццё”.

Затым арцыбіскуп Кікуцы нагадаў пра два крызіса: М'янму і Украіну, і заклікаў памятаць пра народы гэтых краін і маліцца аб міры. Нягледзячы на тое, што ўзброеныя канфлікты і пандэмія прымусілі нас "блукаць у цемры без усякага святла", і "усе мы не ўпэўненыя ў тым, што будзе далей”, місія Касцёла – даваць надзею і ніколі "не быць крыніцай адчаю або смутку", - адзначыў іерарх, нагадаўшы ўдзельнікам асамблеі, што яны “павінны быць крыніцай надзеі, таму што ў іх ёсць Евангелле жыцця, Евангелле надзеі, і яны – гэта тыя, хто салідарна ідуць разам па шляху сінадальнасці".
 

24 лютага 2023, 14:51