Пошук

Ксёндз Томаш Галік Ксёндз Томаш Галік 

Чэшскі тэолаг і сацыёлаг: цяперашняя сістэма Касцёла памірае

Сучасны Касцёл стаіць перад неабходнасцю глыбокай рэформы, - падкрэсліў у інтэрв’ю Vatican News ксёндз Томаш Галік, вядомы чэшскі тэолаг і сацыёлаг.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Пытанне сінадальнасці вельмі важнае, таму што крызіс злоўжыванняў быў не проста няўдачай многіх асобных хрысціян, але няўдачай усёй касцёльнай сістэмы”, - адзначыў ён.

Святар, апісваючы гісторыю Касцёла, выкарыстаў метафару перыядаў дня. У сярэднявеччы, “раніцы Касцёла”, ствараліся структуры для супольнасці. Потым надышоў “крызіс поўдня”, адбылася секулярызацыя і запанаваў мадэрнізм. Цяпер мы стаім на парозе постмадэрнізму. Па словах ксяндза Галіка – гэта “поўдзень хрысціянства, час сталасці, час, калі трэба ісці ўглыб”.

“Папа кажа пра клерыкалізм, я кажу пра каталіцызм. Я адрозніваю каталіцызм як адкрытасць і паўсюднасць Касцёла і каталіцызм як сістэму супраць мадэрнісцкай культуры, пратэстантызму і гэтак далей. Гэтая закрытая сістэма зараз памірае. Яна не можа мець зносіны з іншымі групамі грамадства. Нам патрэбна глыбокая рэформа”, - адзначыў чэшскі тэолаг.

На думку ксяндза Галіка, такой рэформай можа стаць сінадальнасць. Яна мае патэнцыял “змяніць закасцянелую сістэму ў сетку адносін і ўзаемаўзбагачэння”.
 

09 студзеня 2023, 10:22