Пошук

Прадстаўнікі Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE) на сустрэчы з Папам Прадстаўнікі Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE) на сустрэчы з Папам 

Вайна ва Украіне – адна з тэм сустрэчы старшыні COMECE з Папам

Вайна ва Украіне была адной з тэм сустрэчы кардынала Жан-Клода Олерыша з Пантыфікам. У сакавіку 2023 года заканчваецца яго пяцігадовы мандат на пасадзе старшыні Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE).

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На аўдыенцыі са Святым Айцом іерарха суправаджаў віцэ-старшыня COMECE, біскуп Эсэнскі Франц-Ёзэф Авэрбэк.

“Як заўсёды, атмасфера сустрэчы была адзначана асобай Папы. Для яго Еўропа і еўраінтэграцыя вельмі важныя, ён бачыць у гэтым шанец для міру. І мы шмат гаварылі пра вайну ва Украіне”, - прызнаўся Олерыш у інтэрв’ю Vatican News.

Адказваючы на пытанне аб рэальных шансах для дээскалацыі вайны ва Украіне, старшыня COMECE выказаў надзею хаця б на спыненне агню. “Калі мы прапануем мір, гэта павінен быць мір, пры якім абодва бакі могуць захаваць свой твар. І гэта, бадай, самае цяжкае. (...) Было б добра калі б мы маглі дасягнуць спынення агню або міру”, - сказаў арцыбіскуп Люксембурга.

Кардынал даў станоўчую ацэнку супрацоўніцтву COMECE з еўрапейскімі інстытутамі ў апошнія гады, асабліва ў пытанні захавання правоў чалавека ў знешняй палітыцы і ў сферы рэлігійнай свабоды.
 

13 снежня 2022, 11:45