Пошук

Лагатып сінадальнага працэсу Лагатып сінадальнага працэсу 

Пачалася рэгістрацыя на шматмоўныя курсы па сінадальнасці

З уступнай лекцыі, якую прачытае Генеральны сакратар Сінода Біскупаў кардынал Марыё Грэк, 17 студзеня 2023 года распачнуцца шматмоўныя курсы па сінадальнасці, арганізаваныя цэнтрам Evangelii Gaudium Універсітэцкага інстытута SOPHIA.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Курсы, распрацаваныя ў супрацоўніцтве з Генеральным сакратарыятам Сінода, будуць складацца з чатырох этапаў: трох акадэмічных модуляў і вочнай сустрэчы. Яны будуць прысвечаны пытанням, звязаным з сінадальным працэсам: Што такое сінадальнасць? Ці адпавядае яна вучэнню Касцёла і кананічнаму праву? Як рэалізаваць сінадальнасць у Касцёле?

У фармацыйнай праграме могуць прыняць удзел усе жадаючыя: ад біскупаў да пастырскіх работнікаў, ад святароў да кансэкраваных асоб, ад семінарыстаў да свецкіх. Лекцыі будуць праходзіць на платформе ZOOM на італьянскай мове з сінхронным перакладам на іспанскую, партугальскую і англійскую мовы.

Можна зарэгістравацца на ўвесь курс цалкам альбо на асобныя модулі. Рэгістрацыя на ўвесь курс завершыцца 15 студзеня 2023 года. Жадаючыя прайсці адзін або некалькі модуляў павінны запісацца да 4 лютага 2023 года на першы модуль, да 4 сакавіка 2023 года на другі модуль і да 6 мая 2023 года на трэці модуль.
 

16 снежня 2022, 12:53