Пошук

Бахрэйнская моладзь вітае Папу Бахрэйнская моладзь вітае Папу 

Бахрэйн: не ўсе ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у Імшы з Папам

5 лістапада 2022 года на Нацыянальным стадыёне Бахрэйна збярэцца больш за 28 тысяч чалавек на літургіі, якую ўзначаліць Папа. На ёй будуць прысутнічаць таксама ісламскія рэлігійныя лідары і грамадскія дзеячы.

Ян Глінскі 

На папскую літургію прыбудуць хрысціяне з Бахрэйна, Саудаўскай Аравіі, Кувейта і Амана. Як падкрэсліў айцец Саджы Томас, пробашч катэдральнай парафіі Маці Божай Аравійскай у Авалі, людзі з нецярплівасцю чакаюць моманту, калі змогуць прыняць Пантыфіка ў атмасферы супольнага святкавання.

Трэба адзначыць, што колькасць жадаючых маліцца разам з Папам значна перавышае колькасць месцаў на стадыёне.

“Ведаю, што многія з вас, магчыма, расчараваныя тым, што не змогуць асабіста прымаць удзел у папскай літургіі”, - адзначыў са шкадаваннем біскуп Паўль Хіндэр. Як патлумачыў Апостальскі адміністратар Паўночнай Аравіі, трэба “памятаць, што некаторыя вернікі з суседніх краін, значна большых, ідуць на вялікія адрачэнні, каб адправіцца на месца сустрэчы”.

У літургіі прымуць удзел каля 24 тысяч вернікаў з Бахрэйна і чатыры тысячы з Саудаўскай Аравіі і іншых краін. Усіх вернікаў аб’ядноўвае тое, што яны ў асноўным мігранты з Філіпін, Індыі і іншых краін Азіі і Афрыкі.

Разам з Францішкам святую Імшу будуць канцэлебраваць 120 святароў, біскупаў і кардыналаў.
 

04 лістапада 2022, 08:39