Пошук

Францішак рэгіструецца як удзельнік СДМ-2023 Францішак рэгіструецца як удзельнік СДМ-2023 

Пантыфік адкрыў электронную рэгістрацыю на СДМ-2023

Францішак зарэгістраваў 23 кастрычніка 2022 года свой удзел у 37-х Сусветных днях моладзі ў Лісабоне, такім чынам адкрыўшы працу электроннай сістэмы рэгістрацыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Дарагая моладзь, запрашаю вас запісацца на гэтую сустрэчу, у якой мы зноў знойдзем радасць братэрскіх абдымкаў паміж народамі і пакаленнямі. Абдымкаў згоды і міру, што нам так патрэбна”, - сказаў Папа.

Падчас малітвы Анёл Панскі ў акне бібліятэкі Апостальскага палаца да яго далучыліся прадстаўнікі партугальскай моладзі, якія, як растлумачыў сам Святы Айцец, былі запрошаны асабіста ім суправаджаць яго падчас рэгістрацыі.

Пацвердзіўшы з дапамогай планшэта свой удзел, Францішак адкрыў электронную рэгістрацыю, якая стала даступнай для ўсіх жадаючых прыняць удзел у форуме.

Сусветныя дні моладзі пройдуць у Лісабоне 1-6 жніўня 2023 года. Ім будуць папярэднічаць Дні ў дыяцэзіях па ўсёй Партугаліі. Прайсці рэгістрацыю можна на афіцыйным сайце падзеі lisboa2023.org.
 

23 кастрычніка 2022, 13:18