Пошук

Кардынал Жан-Клод Олерыш Кардынал Жан-Клод Олерыш 

Кардынал Олерыш: слуханне дапамагае Касцёлу ісці наперад

Касцёл – гэта не парламенцкая ці манархічная структура. Калі біскуп атаясамлівае сваю ўладу з панаваннем, ён мае памылковае разуменне свайго служэння, - зазначыў кардынал Жан-Клод Олерыш.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Старшыня Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE) і Генеральнай рэлятар бліжэйшага Сінода Біскупаў прыняў удзел у сустрэчы экспертаў з розных краін свету, якія сабраліся ў італьянскім горадзе Фраскаці, каб падрыхтаваць Дакумент для кантынентальнага этапу XVI Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў.

У каментары для Vatican News кардынал заўважыў, што ў аснове сустрэчы знаходзіліся дыялог і слуханне – метад, які дапамагае Касцёлу ісці наперад. Ён падкрэсліў, што гэты прынцып адпавядае дагматычнай канстытуцыі пра Касцёл Lumen Gentium, прынятай на Другім Ватыканскім Саборы.

Генеральны рэлятар Сінода нагадаў, што вернікі з’яўляюцца не “аб’ектамі, а суб’ектамі” ў Касцёле, а біскупы павінны прыслухоўвацца да іх, бо іх улада ў Касцёле звязана не з панаваннем, а са служэннем.

Дакумент для кантынентальнага этапу Сінода быў складзены на падставе 112 справаздач, атрыманых ад мясцовых епіскапатаў, сінодаў Усходніх Цэркваў, манаскіх супольнасцей, касцёльных асацыяцый і рухаў, ватыканскіх структур. Яго перадалі Святому Айцу, а 15 кастрычніка 2022 года прадставяць у Ватыкане.
 

06 кастрычніка 2022, 10:36