Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Абвешчаны дата і тэма наступнага Эўхарыстычнага кангрэса

53-і Міжнародны эўхарыстычны кангрэс адбудзецца ў сталіцы Эквадора Кіта з 8 па 15 верасня 2024 года, – паведамілі на прэс-канферэнцыі кіраўнікі мясцовага Касцёла.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Тэму кангрэса – “Братэрства дзеля аздараўлення свету. Усе вы – браты”, – агучылі на сустрэчы са СМІ. У ёй прынялі ўдзел арцыбіскуп Альфрэда Хасэ Эспіноза Матэус разам з прэзідэнтам біскупскай канферэнцыі Эквадора Луісам Кабрэрай і Апостальскім нунцыем Андрэсам Караскосам Коса.

У форуме прымуць удзел нацыянальныя дэлегаты, прызначаныя біскупскімі канферэнцыямі розных краін. За навінамі кангрэса можна сачыць на парталах: www.iec2024.ec і www.congressieucaristici.va.

Нагадаем, што 20 сакавіка 2021 года Святы Айцец ухваліў прызначэнне архідыяцэзіі Кіта ў якасці арганізатара кангрэса ў 2024 годзе, калі будзе адзначацца 150-годдзе прысвячэння Эквадора Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. “Гэта вялікая касцёльная сустрэча прадэманструе плённасць Эўхарыстыі для евангелізацыі і аднаўлення веры на лацінаамерыканскім кантыненце”, - гаварылася ў тэксце афіцыйнага паведамлення.

27 кастрычніка 2022, 12:37