Пошук

Бэнэдыкт XVI Бэнэдыкт XVI 

Створаны сайт, прысвечаны жыццю і дзейнасці Бэнэдыкта XVI

Вынікам супрацоўніцтва Нямецкага фонду каталіцкай журналістыкі Tagespost і Інстытута Папы Бэнэдыкта XVI стала стварэнне сайта BenedictusXVI.com на нямецкай і англійскай мовах.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Праект павінен дапамагчы аднаўленню Касцёла, паглыбленню асабістых адносін людзей з Хрыстом, паспрыяць таму, каб прыгажосць веры і розуму стала адказам Касцёла на выклікі рэлятывізму і суб’ектывізму.

Аўтары ініцыятывы таксама спадзяюцца, што яна будзе процідзейнічаць “аднабаковым адносінам, распаўсюджаным стэрэатыпам і скажонаму вобразу” Бэнэдыкта XVI, спробам прадставіць яго як “эмблему састарэлага мыслення, якое трэба раз і назаўжды пераадолець”, пашыраць погляд на жыццё і дзейнасць Бэнэдыкта XVI, вольны ад любога роду прадузятасці.
 

24 верасня 2022, 10:55