Пошук

Арцыбіскуп Паола Пэцы (foto by olga hrul) Арцыбіскуп Паола Пэцы (foto by olga hrul) 

Расійскія католікі адправяцца ў Казахстан на сустрэчу з Папам

Расійскія католікі выкажуць сваю любоў і вернасць папу Францішку пілігрымкай у Казахстан з нагоды яго візіту ў Нур-Султан на кангрэс лідараў сусветных рэлігій, - паведаміў арцыбіскуп Паола Пэцы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пілігрымка, якая атрымала дэвіз: Мы – сведкі еднасці, вырушыць з Масквы 12 верасня 2022 года – першым прыпынкам стане сібірскі Омск. На наступны дзень вернікі дабяруцца да Караганды ў Казахстане, а адтуль накіруюцца ў Карлаг, адзін з самых буйных савецкіх працоўных лагераў, дзе ў 1930-60-я гады загінулі дзясяткі тысяч вязняў. Ён стаў месцам мучаніцкай смерці многіх хрысціян, у тым ліку і рускіх. 14 верасня група пераедзе ў Нур-Султан для ўдзелу ў святой Імшы на плошчы EXPO, якую ўзначаліць Францішак. 15 верасня пачнецца зваротны шлях у Маскву.

“Для нас, расійскіх католікаў, візіт Папы ў Казахстан вельмі важны. Па-першае, таму што мы не ведаем, ці і калі Папа зможа прыехаць да нас, а Казахстан – самая блізкая да нас краіна з тых, якія наведаў Пантыфік, таму гэта выдатная магчымасць, а таксама таму, што ў Казахстан можна падарожнічаць свабодна. Гэта магчымасць выказаць сваю вернасць, і перш за ўсё любоў да Папы, таму што расіяне любяць яго. Вось тое, што падштурхоўвае нас здзейсніць пілігрымку на сустрэчу з Францішкам”, - сказаў арцыбіскуп Пэцы.
 

18 жніўня 2022, 11:42