Пошук

Кардынал Матэа Дзупі Кардынал Матэа Дзупі  

Новы старшыня епіскапату Італіі: сінадальны шлях – прыярытэт

Касцёл у Італіі пойдзе сінадальным шляхам, які не скончыцца цяперашнім Сінодам, - заявіў новы старшыня італьянскага епіскапату.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Звяртаючыся да італьянскіх біскупаў, кардынал Матэа Дзупі нагадаў пра сацыяльны кантэкст, у якім сёння знаходзіцца Італія. Ён згадаў пра наступствы пандэміі і вайны ва Украіне, заклікаючы не забывацца пра ахвяр войнаў у іншых рэгіёнах свету. Іерарх хоча, каб Касцёл у Італіі ішоў сінадальным шляхам, і ён не павінен скончыцца Cінодам, які зараз працягваецца ў Касцёле.

Галоўнае ў сінадальнасці, лічыць новы старшыня, гэта ўменне слухаць. Касцёл павінен умець чуць і балючыя рэчы. “Калі нехта кагосьці слухае, ён дазваляе другому параніць сябе тым, чым той жыве, атаясамлівае сябе з пакутамі іншага. Тое, што мы перажываем зараз, дапамагае нам усвядоміць вялікую колькасць праблем, пакут, зразумець, як быць маці, якая знаходзіцца побач, як сустрэць спадарожнікаў на сваім шляху”, - заявіў кардынал Дзупі ў сваёй спантаннай прамове да епіскапату пасля зацвярджэння яго кандыдатуры Пантыфікам.
 

27 мая 2022, 11:57