Пошук

Лагатып Сусветных дзён моладзі 2023 г. Лагатып Сусветных дзён моладзі 2023 г. 

Абвешчаны даты дыяцэзіяльнай часткі СДМ у Партугаліі

Сусветным дням моладзі ў Лісабоне па традыцыі будуць папярэднічаць Дні моладзі ў дыяцэзіях. Яны пройдуць 26-31 ліпеня 2023 года, - паінфрамаваў арганізацыйны камітэт форума.

Ян Глінскі - Vatican News

Пілігрымы змогуць лепш пазнаёміцца з мясцовым Касцёлам і правесці час з жыхарамі Партугаліі напярэдадні галоўных падзей Сусветных дзён моладзі ў сямнаццаці дыяцэзіях гэтай краіны: Алгарвэ, Ангра, Авэйру, Бежа, Брага, Браганса-Міранда, Каімбра, Эвара, Фуншал, Гуарда, Ламегу, Лейрыя-Фаціма, Парталегрэ-Каштэлу Бранку, Порту, Віяна-ду-Каштэлу, Вільярэаль, Візэў.

Пасля самастойнага выбару дыяцэзіі і папярэдняй рэгістрацыі, пілігрымы будуць запрошаны прыняць удзел у духоўнай і культурнай праграме, падрыхтаванай кожнай дыяцэзіяй. Большасць з маладых вернікаў з розных частак свету прымуць партугальскія сем’і, што таксама з’яўляецца важным і каштоўным элементам гэтага этапу СДМ.

Упершыню Дыяцэзіяльныя дні, якія папярэднічаюць сустрэчы моладзі з усяго свету са Святым Айцом, былі арганізаваны ў 1997, калі СДМ адбываліся ў Парыжы.

01 красавіка 2022, 09:15