Пошук

Кардынал Майкл Чэрны падчас сустрэчы з украінскімі бежанцамі Кардынал Майкл Чэрны падчас сустрэчы з украінскімі бежанцамі 

Украіна: папскі пасланец наведаў Закарпацце

Кардынал Майкл Чэрны запэўніў у салідарнасці Папы і Святога Пасаду з украінскім народа. 16 сакавіка 2022 года ён наведаў Ужгарад на Закарпацці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папскага пасланца падчас сустрэчы з бежанцамі, якія знайшлі прытулак у гэтым рэгіёне Украіны, суправаджалі: біскуп Мікола Лучок, Апостальскі адміністратар Мукачаўскай дыяцэзіі, і пастыр Мукачаўская грэка-каталіцкай епархіі, епіскап Ніл Юры Лушчак.

“Я прыехаў сюды, каб перадаць вам малітву, абдымкі, надзею ад папы Францішка і ўсяго Касцёла. Святы Айцец горача моліцца аб спыненні насілля і разні, ён даверыў нас усіх Марыі, нашай Маці, каб яна дапамагла нам знайсці мір”, - сказаў кардынал Чэрны. Ён нагадаў, што, на жаль, войны ідуць і ў іншых рэгіёнах свету, і заахвоціў да малітвы за ўсіх, хто пакутуе, хто выключаны, хто стаў ахвярай насілля.

Раней кіраўнік Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека сустрэўся ў епархіяльным упраўленні ў Кошыцах з грэка-каталіцкімі і рыма-каталіцкімі біскупамі Усходняй Славакіі.
 

17 сакавіка 2022, 13:08