Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Расійскія католікі моляцца аб міры

У адказ на заклік каталіцкага епіскапату вернікі ў розных рэгіёнах Расіі ладзяць малітоўныя чуванні, просячы Бога спыніць вайну і аднавіць мір ва Украіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“У нас ёсць страх і трывога, але і давер да самай магутнай зброі, якой з'яўляецца малітва. Мы верым, што нашы народы заслугоўваюць міру”, - сказаў маскоўскі арцыбіскуп Паола Пэцы ў інтэрв'ю Avvenire.

У лісце да вернікаў ён заклікаў католікаў не губляць веры ў моц Божага Провіду і надзеі на заканчэнне вайны. Святароў ён запрасіў да малітвы аб міры пасля кожнай Імшы. У гэтай інтэнцыі прайшло чуванне ў духу Тэзэ ў маскоўскай парафіі святых Пятра і Паўла. 1 сакавіка 2022 года ў дыяцэзіі святога Клімента ў Саратаве пачнецца дзевяцідзённая бесперапынная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Да гэтай ініцыятывы далучаецца ўсё больш і больш каталіцкіх суполак па ўсёй краіне.

Арцыбіскуп Пэцы падкрэсліў, што візіт Папы ў расійскае пасольства стаў вялікім суцяшэннем для католікаў у Маскве. “Францішак не толькі словамі, але перш за ўсё сваёй прысутнасцю выказаў просьбу аб замене зброі дыялогам і дыпламатыяй. Пошук прымірэння цяжкі, але магчымы”, - адзначыў пастыр дыяцэзіі Маці Божай у Маскве.
 

01 сакавіка 2022, 10:02