Пошук

Кардынал Конрад Краеўскі ў львоўскай архікатэдры Кардынал Конрад Краеўскі ў львоўскай архікатэдры 

Папскі легат ва Украіне прыняў удзел у экуменічнай малітве

10 сакавіка 2022 года ў рыма-каталіцкай катэдры Львова адбылася экуменічная малітва за мір з удзелам прадстаўнікоў Цэркваў і рэлігійных супольнасцей Украіны. Узначаліў малітву папскі пасланнік кардынал Конрад Краеўскі.

Ян Глінскі - Vatican News

“Сёння мы ўсе ядналіся, кожны маліўся як умеў і выпрошваў у Бога мір. Як напісана ў Евангеллі, прасіце, і будзе вам дадзена. Сёння мы зрабілі ўсё, што маглі. Мы былі сёння ўсе разам. Нашая малітва ўзносілася, як дым кадзіла. Гэта нашая моц. Я думаю, што мы таксама ўкраінскаму народу перададзім гэтую моц”, - адзначыў кардынал Краеўскі.

У экуменічнай малітве прынялі ўдзел арцыбіскуп Львоўскі Мечыслаў Макшыцкі і архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук. Прысутнічалі таксама праваслаўныя іерархі з абодвух патрыярхатаў.

У другой палове дня папскі пасланнік пабываў на ўкраінска-польскім памежным пераходзе Рава Руская – Грабенне, дзе сустрэўся з валанцёрамі, якія дапамагаюць бежанцам, што чакаюць магчымасці перакрочыць мяжу.

Напярэдадні вечарам кардынал Краеўскі маліўся ў рыма-каталіцкай парафіі Святога Яна Паўла ІІ у Львове разам з бежанцамі, якія там жывуць, і з’еў з імі вячэру.

Кардынал Конрад Краеўскі прыбыў ва Украіну 8 сакавіка 2022 года са спецыяльнай місіяй. Мэта яго візіту – засведчыць асабістую блізкасць Папы да ўкраінскага народа.
 

11 сакавіка 2022, 11:28