Пошук

 Кардынал Шон Патрык О'Мэлі Кардынал Шон Патрык О'Мэлі  

Кардынал: стаўленне Бэнэдыкта XVI – выклік для людзей Касцёла

“Голас сумлення прамаўляе да нас тады, калі мы гатовыя яго пачуць”, - адзначыў кардынал Шон Патрык О'Мэлі каментуючы ліст Бэнэдыкта XVI аб злоўжываннях у Мюнхенска-Фрайзінгскай архідыяцэзіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Па словах амерыканскага іерарха, Папа-эмерыт прапанаваў вельмі асабістае апісанне трагедыі свайго сумлення, якое сфарміравала жыццё, прысвечанае служэнню Богу і людзям.

Старшыня Папскай камісіі па абароне непаўналетніх адзначыў, што для Бэнэдыкта XVI сапраўдным цяжарам стала зло, якое спазналі ахвяры злоўжыванняў, і тое, як з імі абыходзіліся. Яго шчырае сведчанне пацвярджае, што ён усведамляе цемру і грахі, якія жорстка пакрыўдзілі непаўналетніх ахвяр гвалту. Прызнанне гэтай непапраўнай шкоды, і ў той жа час нашых уласных няўдач у прадухіленні злоўжыванняў, з'яўляецца выклікам для ўсіх, хто займае кіруючыя пасады ў Касцёле. Трэба кардынальна выправіць сітуацыю.

На думку кардынала О'Мэлі, усім, хто быў пакрыўджаны ў выніку злоўжыванняў, Бэнэдыкт XVI прапанаваў сваё пакаянне за тое, чаго не хапіла ў яго служэнні. Яго сведчанне і глыбокая сумленнасць павінны прымусіць усіх да абароны ахвяр і тых, хто сёння давераны Касцёлу.
 

10 лютага 2022, 11:23