Пошук

Кардынал П’етра Паралін Кардынал П’етра Паралін  

Кардынал Паралін размаўляў з кіраўніком грэка-католікаў Украіны

У панядзелак, 14 лютага 2022 года, кардынал П’етра Паралін патэлефанаваў архіепіскапу Святаславу Шаўчуку, каб выказаць словы падтрымкі Апостальскай Сталіцы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican New

Кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы праінфармаваў Дзяржсакратара Яго Святасці аб служэнні ў цяперашняй напружанай атмасферы і падзякаваў за пастаянную ўвагу Апостальскай Сталіцы. Асаблівую падзяку ён выказаў за нядзельны заклік Францішка да малітвы за мір ва Украіне і прадухіленне пагрозы вайны.

“Украінскі народ адчувае асаблівы клопат Святога Айца аб міры ва Украіне і высока цэніць дыпламатычныя намаганні Святога Пасаду на карысць пераадолення цяперашняга міжнароднага крызісу”, - адзначыў Архіепіскап Кіева-Галіцкі.

“У гэты трывожны час жадаю выказаць вам, Ваша Эксцэленцыя, епіскапату, духавенству і вернікам Царквы, якую вы ўзначальваеце, і ўсяму ўкраінскаму народу словы падтрымкі Апостальскай Сталіцы і нашу салідарнасць, а таксама запэўніць у малітве за ўсіх вас”, - сказаў кардынал Паралін, якога цытуе афіцыйны сайт Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.
 

15 лютага 2022, 12:33