Пошук

RV2199.jpg

Еўрапейская сустрэча моладзі 2022 года – у Растоку

Еўрапейская сустрэча моладзі, якую арганізуе экуменічная Cупольнасць Тэзэ, у 2022 годзе пройдзе ў Растоку, ва ўсходняй частцы Германіі, з 28 снежня 2022 года па 1 студзеня 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пра гэта паведаміў прыёр Супольнасці, брат Алоіс падчас вячэрняй малітвы ў касцёле Святога Аблічча ў Турыне.

У італьянскім горадзе праходзіць 44-я Еўрапейская сустрэча моладзі. Аднак з прычыны пандэміі фізічна ўдзельнічаць у ёй могуць толькі жыхары горада і яго ваколіц. Усе астатнія вымушаны сачыць за форумам у інтэрнэце. Моладзь з усёй Еўропы ў Турыне будуць чакаць у другой палове ліпеня 2022 года.
 

31 снежня 2021, 11:40