Пошук

Vatican News
Папа Францішак падчас сустрэчы з французскім епіскапатам у Ватыкане Папа Францішак падчас сустрэчы з французскім епіскапатам у Ватыкане  (Vatican Media)

Папа да біскупаў Францыі: умацоўваць святароў у іх пакліканні

Французскі народ чакае Добрую Вестку пра Хрыста і патрабуе яе больш, чым калі-небудзь раней, - падкрэсліў Папа ў пасланні да епіскапата Францыі, скіраваным з нагоды яго пленарнага пасяджэння.

Ян Глінскі - Vatican News

Адной з галоўных тэм сустрэчы каталіцкіх іерархаў Францыі, якія сабраліся ў марыйным санктуарыі ў Люрдзе, сталі злоўжыванні ў Касцёле. Папа выказаў перакананне ў тым, што разам, пад кіраўніцтвам Духа Святога, яны знойдуць спосабы, як суцешыць ахвяраў, як заклікаць усіх вернікаў да пакаяння і навяртання сэрца, а таксама зрабіць усе абавязковыя крокі, каб Касцёл стаў для ўсіх бяспечным домам.

Пантыфік указаў на неабходнасць ахінуць клопатам параненых вернікаў, а таксама радасна ўзяцца за місію, з рашучасцю гледзячы ў будучыню. Святы Айцец запэўніў, што ў выпрабаваннях і перашкодах, праз якія мусіць прайсці Касцёл у Францыі, ён можа разлічваць на падтрымку Святога Пасаду.

Францішак падкрэсліў, што французскі народ чакае Добрую Вестку пра Хрыста і патрабуе яе больш, чым калі-небудзь раней. Таму Папа давярае айцоўскаму клопату біскупаў пераважную большасць святароў, якія велікадушна і аддана нясуць сваё служэнне, але прыгожае пакліканне якіх, на жаль, нішчыцца. “Трэба іх узмацніць і падтрымаць у гэты складаны час”, -дадаў Пантыфік.
 

05 лістапада 2021, 09:07