Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік заклікаў Касцёл у Італіі да абароны непаўналетніх

Вітаючы пілігрымаў італьянскай мовы падчас агульнай аўдыенцыі, Святы Айцец заклікаў да рашучай барацьбы супраць сексуальнага выкарыстання непаўналетніх.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

18 лістапада 2021 г. у Італіі будзе адзначацца першы Нацыянальны дзень малітвы за ахвяр злоўжыванняў, які абвясціла мясцовая Канферэнцыя Біскупаў.

“Няхай гэта ініцыятыва стане нагодай для разважання, усведамлення і малітвы, каб падтрымаць працэсы чалавечага і духоўнага адраджэння ахвяр. Ахоўваць і шанаваць давераных падлеткаў і дзяцей – першая задача ўсіх, хто адказвае за выхаванне ў сям’і, парафіяльным, школьным, аздараўленчым і спартыўным асяроддзі. Таму што менавіта там адбываецца большасць злоўжыванняў”, - сказаў Францішак 17 лістапада 2021 г.

Адмысловы Дзень, устаноўлены Касцёлам у Італіі, супадае з Еўрапейскім днём абароны непаўналетніх ад сексуальнай эксплуатацыі і злоўжыванняў, абвешчаным Саветам Еўропы.
 

17 лістапада 2021, 11:59