Пошук

Мітрапаліт Іларыён падчас ватыканскай сустрэчы рэлігійных дідараў Мітрапаліт Іларыён падчас ватыканскай сустрэчы рэлігійных дідараў 

Мітрапаліт Іларыён не выключыў новай сустрэчы Папы з Патрыярхам

“Мы павінны адрозніваць дзве тэмы: сустрэча Папы з Патрыярхам і візіт Францішка ў Расію”, - заўважыў старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, Мітрапаліт Іларыён.

Ян Глінскі - Vatican News

Праваслаўны іерарх знаходзіцца ў Ватыкане ў сувязі з удзелам у некалькіх экуменічных і міжрэлігійных мерапрыемствах, арганізаваных Апостальскай Сталіцай.

Сустрэча Пантыфіка з Патрыярхам Маскоўскім будзе мець месца, хоць не ідзе гаворкі пра паездку Францішка ў Расію. “Я падзяляю меркаванне кардынала Параліна, што на сёння няма ўмоў для візіту. Не думаю, што павінен называць прычыны, па якіх на дадзены момант гэты візіт не ўнесены ў праграму нашых двухбаковых адносін”, - сказаў прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату.

Іерарх нагадаў, што аб першай сустрэчы Святога Айца з Маскоўскім Патрыярхам было абвешчана толькі за тыдзень да яе, скарэй за ўсё, так адбудзецца і з абвяшчэннем даты магчымай будучай сустрэчы.

Мітрапаліт Іларыён перакананы, што гаванскі саміт прынёс добрыя плады: Папа і Патрыярх пацвердзілі сваё жаданне працягваць абараняць пераследаваных хрысціян на Блізкім Усходзе і ў іншых рэгіёнах.

“Мяркую, тэма экалогіі з’яўляецца адным з абшараў, у якім мы павінны зрабіць нашае супрацоўніцтва больш інтэнсіўным. Усе мы едзем у адным возе, у нас супольны дом. Калі лёд на свеце растане і пачне заліваць зямлю, то вада не будзе пытаць нікога католік ён, ці праваслаўны, мусульманін, юдэй ці атэіст”, - сцвердзіў прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату.
 

08 кастрычніка 2021, 13:13