Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Caritas Internationalis: 70 гадоў служэння на карысць цывілізацыі любові

12 снежня 2021 г. Caritas Internationalis адзначыць 70-годдзе з дня свайго заснавання. Пра важнасць гэтага юбілею Vatican News распавёў Генеральны сакратар арганізацыі Алаізіўс Джон.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Буйнейшае каталіцкае дабрачыннае аб'яднанне была створана 12 снежня 1951 г. Піем ХІІ для вырашэння гуманітарных праблем, якія чалавецтва атрымала ў спадчыну ад Другой сусветнай вайны. Сёння яно ўтварае Канфедэрацыю, якая складаецца з 162-x нацыянальных аддзяленняў структуры, якія здзейнічаючы ў больш чым 200 краінах свету.

Caritas узнікла як “клапатлівая і любячая рука” Касцёла, каб служыць і падтрымліваць чалавека, у першую чаргу бедных, маргіналізаваных і найбольш уразлівых членаў грамадства. На працягу гэтых 70-гадоў наша Канфедэрацыя кіравалася каштоўнасцямі, якія ад самага пачатку былі закладзены ў яе аснову: абарона годнасці чалавека, фундаментальных правоў і сацыяльнай справядлівасці. Гэтыя каштоўнасці заўсёды застаюцца ў аснове нашай дзейнасці, хоць яна і змяняецца на працягу гадоў, ідучы за знакамі часу і імкнучыся пастаянна развівацца, каб лепш служыць бліжнім у нястачы”, - сказаў Джон.

Генеральны сакратар заўважыў, што ў цэнтры місіі арганізацыі знаходзіцца сустрэча з беднымі, на што звяртаў увагу Францішак падчас апошняй Генеральнай асамблеі Caritas Internationalis у 2019 г. “Немагчыма жыць любоўю без асабістых адносін з беднымі. Таму што жывучы побач з беднымі, мы вучымся рабіць учынкі міласэрнасці ў духу беднасці, пазнаём, што любоў – гэта дзяленне”, - нагадаў ён словы Пантыфіка.

Алаізіўс Джон падкрэсліў, што выклікі, якія стаяць перад Caritas змяніліся ў параўнанні з 1951 г., бо “сёння мы знаходзімся перад абліччам складаных і працяглых крызісаў, як прыродных, так і выкліканых чалавекам”.

“Палітычныя падзелы, войны, рэлігійныя канфлікты перамешваюцца з наступствамі кліматычных змен, якія прыводзяць да драматычнага павелічэння колькасці мігрантаў і ўнутраных бежанцаў. Мы павінны таксама адказаць на вялікую няроўнасць і з’яўленне новых форм беднасці і ўразлівасці. Працягваючы служыць і дапамагаць тым, на каго абрынуліся гэтыя пакуты, перад намі стаіць заданне прасоўваць у нашым сучасным грамадстве пачуццё салідарнасці з імі. З іншага боку, найбольш тэрміновы выклік, перад абліччам велізарных чалавечых пакут, заключаецца ў мабілізацыі рэсурсаў, неабходных для выканання нашай місіі”, - сказаў ён.

Гаворачы пра вырашэнне гуманітарных праблем, выкліканых пандэміяй каронавіруса, Генеральны сакратар нагадаў, што арганізацыя была ўключана ў Ватыканскую камісію па надзвычайнай сітуацыі, выкліканай COVID-19.

“Згодна з жаданнем Папы і ў супрацоўніцтве з Дыкастэрыяй па спрыянні інтэгральнаму развіццю чалавека, мы змаглі стварыць фонд, які дазволіў падтрымаць 40 праектаў Caritas. Гэты жэст салідарнасці матываваў іншых мясцовых актораў далучыцца да Caritas, каб аказваць дапамогу. Напрыклад, у Бангладэш, некаторыя рэстаратары мусульманскага веравызнання падтрымалі мясцовы Caritas, ахвяраваўшы прадукты харчавання для бежанцаў”, - падзяліўся Алаізіўс Джон.

Кіраўнік арганізацыі перакананы, што пандэміяй паказала наколькі ўразлівымі становяцца людзі без клопату пра ежу і стварэнне. “Сёння свет як ніколі патрабуе радыкальнага навяртання сэрца і розуму і прымірэння з прыродай. Працягваючы нашу дабрачынную дзейнасць мы прыкладаем высілкі на карысць будавання цывілізацыі любові і клопату пра чалавецтва і наш супольны дом. Менавіта на гэтым будзе грунтавацца наша Глабальная праграма, якую мы запусцім з нагоды юбілею, і якая будзе працягвацца да 2024 г.”, - сказаў Генеральны сакратар Caritas Internationalis.
 

26 кастрычніка 2021, 10:58