Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец ухваліў дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў

30 жніўня 2021 г. Папа прыняў на аўдыенцыі кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі, падчас якой ухваліў дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў трох Слугаў Божых.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Гаворка ідзе пра 37-гадовага італьянскага францішканіна а. Плачыда Картэзэ (1907-1944). Падчас Другой сусветнай вайны ён дапамагаў ратаваць людзей, якіх пераследавалі нацысты, за што трапіў у засценкі гестапа ў Трыесты, дзе памёр ад катаванняў.

Пантыфік таксама ўхваліў дэкрэт аб прызнанні гераічнасць цнотаў італьянскай свецкай верніцы Крысціны Чэлы Мачэлін (1969-1995), якая памерла ва ўзросце ўсяго 26 гадоў, адмовіўшыся лячыцца ад рака дзеля захавання здароўя і жыцця дзіцяці, што насіла пад сэрцам.

Трэці дэкрэт тычыўся італьянкі Энрыкі Бельтрамэ Кватрокі (1914-2012), дачкі благаслаўлёных сужонкаў Луіджы Бельтрамэ Кватрокі і Марыі Карзіні, беатыфікаваных у 2001 г. Янам Паўлам ІІ. Энкрыка прагнула наследаваць сваіх братоў і сястру, якія сталі святарамі і законніцай, але прысвяціла жыццё клопату пра пажылых бацькоў, займалася валантарыятам і цярпліва зносіла эканамічныя цяжкасці і праблемы са здароўем.
 

31 жніўня 2021, 13:35