Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак да Caritas: любіць і служыць з увагай да знакаў часу

Святы Айцец скіраваў кароткае відэапасланне да валанцёраў парафіяльных, дыяцэзіяльных і нацыянальных арганізацый Caritas у Аргентыне з нагоды ініцыятывы Caminata 2021.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Яшчэ раз дазвольце прывітаць вас на гэтым шляху. Caminata 2021 – гэта сінадальны працэс, які здзяйсняем кожныя тры гады, гэта досвед “выйсця”, слухання і распазнання таго, як яшчэ больш канкрэтна любіць і служыць у адпаведнасці з часам і абставінамі. А ў першую чаргу, бачачы знакі часу і месца”, - сказаў Пантыфік.

Caminata 2021 – гэта спецыяльны час для рэфлексіі і аналізу дзейнасці, які кожныя тры гады адбываецца ў структурах каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Caritas у Аргентыне. У працэсе прымаюць удзел супрацоўнікі ўсіх узроўняў, кіраўнікі праектаў, партнёры арганізацыі, спрабуючы разам і ў святле Святога Духа ацаніць актуальныя і будучыя выклікі.

“Сёння, у час пандэміі, Caminata становіцца нагодай для таго, каб падзяліцца ўрокамі, якія мы атрымалі, падтрымаць адзін аднаго і даць новы запал духоўнасці служэння, накіроўваючы рукі, вочы і сэрцы на пошук глыбокіх і належных адказаў на патрэбы сучаснага чалавецтва... Caminata 2021 запрашае нас здзейсніць падарожжа ў глыбіню ўласнага сэрца, каб маліцца, дзякаваць, прасіць і знайсці мір і суцяшэнне ў Тым, які абнаўляе ўсё і кажа: “Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”, - адзначылі арганізатары ініцыятывы.
 

26 жніўня 2021, 10:43