Пошук

Лагатып Х Сусветнай сустрэчы сем'яў Лагатып Х Сусветнай сустрэчы сем'яў 

Італія: ідзе падрыхтоўка да Сусветнай сустрэчы сем'яў

У Італіі ідзе падрыхтоўка да Х Сусветнай сустрэчы сем'яў. Яна пройдзе ў Рыме 22-26 чэрвеня 2022 г.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Аддзел душпастырства сям'яў італьянскай біскупскай канферэнцыі і мясцовы Форум абнаўлення ў Духу Святым падрыхтавалі вялікую нацыянальную пілігрымку сем'яў, якая адбудзецца ў суботу, 11 верасня 2021 г. З прычыны пандэміі яна пройдзе дэцэнтралізавана. У кожным рэгіёне Італіі і ў італьянскамоўным рэгіёне Швейцарыі было абрана па адным марыйным санктуарыі – сюды накіруюцца пілігрымы.

Тэма пілігрымкі: “У камуніі – радасць”, і падзагаловак: “Радасць, перажытая ў супольнасці, падзеленая з іншымі”, узяты з адгартацыі Францішка Gaudete et exsultate.

Сярод дваццаці мэт сямейнай пілігрымкі такія вядомыя месцы, як санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Пампеях, санктуарый Святога дома ў Ларэта і санктуарый Маці Божай Любові ў Рыме.
 

06 жніўня 2021, 11:38