Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Экуменічная пілігрымка ў інтэнцыі кліматычнай справядлівасці

14 жніўня 2021 г. з польскай Зялёнай Гуры вырушыла экуменічная пілігрыма ў інтэнцыі кліматычнай справядлівасці і прыцягнення ўвагі да праблем навакольнага асяроддзя.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Канчатковым пунктам малітоўнага падарожжа стане шатландскі горад Глазга, дзе з 1 па 12 лістапада пройдзе Канферэнцыя ААН аб змене клімату. У пілігрымцы бяруць удзел каля трыццаці юнакоў і дзяўчат розных канфесій і нацыянальнасцей. Працягласць падарожжа – 1450 км. Яно будзе складацца з 77-ці этапаў.

Ініцыятарам правядзення экалагічнай пілігрымкі выступіла Пратэстанцкая Царква Вестфаліі, якую падтрымала Канферэнцыя Біскупаў Польшчы, Евангелічная Царква Польшчы і епіскап Евангелічнай Царквы Берліна і Брандэнбурга Крысціян Стамблейн.

У каментары для бельгійскага каталіцкага інтэрнэт-выдання Cathobel, іерарх заўважыў, што нягледзячы на часовае змяншэнне дзейнасці, якая забруджвае навакольнае асяроддзе, што было выклікана пандэміяй COVID-19, вяртанне да прывычнага ладу жыцця суправаджаецца празмерным выкарыстаннем рэсурсаў, драматычным знікненнем мільёнаў раслінаў і жывёл, а таксама цяжкім кліматычным крызісам. Моладзь, якая ідзе ў пілігрымцы, моліцца аб пераадоленні гэтых няшчасцяў, а таксама прыцягвае ўвагу грамадства да праблем экалогіі.
 

17 жніўня 2021, 12:46