Пошук

Ліванцы атрымліваюць харчовую дапамогу ад Caritas. Ілюстрацыйнае фота Ліванцы атрымліваюць харчовую дапамогу ад Caritas. Ілюстрацыйнае фота 

Дыяцэзіі Францыі навязваюць партнёрства з Касцёлам у Ліване

“Падчас візіту ў Ліван я быў уражаны, як часта людзі прасілі мяне аб малітве. Гэта паказвае, наколькі вялікая сёння бездапаможнасць жыхароў краіны”, - адзначыў біскуп Станіслас Лалан,

Ян Глінскі - Vatican News

Французскі іерарх быў у Ліване па справе супрацоўніцтва паміж яго дыяцэзіяй Пантуаза, што пад Парыжам, і мараніцкім вікарыятам Сарбы. Праз гэтыя партнёрскія адносіны Касцёл у Францыі хоча падтрымаць ліванскіх хрысціян.

Як дадаў біскуп, падчас свайго прабывання ў Ліване ён быў сведкам, як мясцовыя жыхары са змаганнем здабываюць прадукты першай неабходнасці, а многія рыхтуюцца да эміграцыі. Па яго словах, Ліван нават у часы крызісу не перастае здзіўляць сваёй жывучасцю і салідарнасцю.

“Мяне ўразіла перш за ўсё радасць, нягледзячы на надзвычай складаныя ўмовы жыцця. Трэба памятаць, праз што яны прайшлі. Ліванцы захоўваюць у сабе надзею насуперак надзеі. Гэта сведчыць аб тым, што хрысціяне тут з’яўляюцца сапраўднымі вучнямі Хрыста, і супольнасць мае для іх вялікае значэнне. Там жывая вера”, - падзяліўся французскі іерарх.

Біскуп дыяцэзіі Пантуаза ўказаў таксама на вялікую салідарнасць у парафіях і добрую арганізацыю гуманітарнай дапамогі. “Я бачыў таксама, якое значэнне мае ў Ліване сямейная салідарнасць. У гэтым ліванцы сталі для мяне прыкладам”, - падкрэсліў французскі іерарх, дадаўшы, што ў згаданым партнёрстве адным з галоўных пунктаў будзе менавіта душпастырства сем’яў.
 

06 жніўня 2021, 11:06