Пошук

Vatican News
Музей Яна Паўла І ў Канале д'Агорда Музей Яна Паўла І ў Канале д'Агорда 

Дом, дзе нарадзіўся Ян Павел I, зноў адкрыты для наведвальнікаў

Дом у Канале д'Агорда, на поўначы Італіі, дзе нарадзіўся Ян Павел I, зноў адкрыты для наведвальнікаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Avvenire паведамляе, што 27 жніўня 2021 г. у 43-ю гадавіну абрання кард. Альбіна Лучані Пантыфікам у яго сямейным доме будуць цэлебраваць св. Імшу. Яе ўзначаляць кард. Бэньяміна Стэла і Біскуп Белуна-Фэльтрэ Рэната Марангоні. З 2003 г. ідзе беатыфікацыйны працэс Яна Паўла І.

Кард. Стэла, які да нядаўняга часу быў прэфектам Кангрэгацыі па справах духавенства, паходзіць з П'евэ-дзі-Саліга, што ў 80 км ад Канале д'Агорда, і з'яўляецца вялікім шанавальнікам Яна Паўла I.

Пасля раптоўнай смерці Паўла VI 6 жніўня 1978 г., кард. Альбіна Лучані прыняў удзел у канклаве, на якім 26 жніўня быў абраны яго пераемнікам. Ён стаў першым Біскупам Рыма, які прыняў два імя, такім чынам, жадаючы ўшанаваць сваіх двух вялікіх, як ён сам казаў, папярэднікаў, цяпер святых: Яна XXIII і Паўла VI. Ян Павел І раптоўна памёр пасля ўсяго 33 дзён служэння – 28 верасня 1978 г. – ад сардэчнага прыступу.

За пастаянна вясёлы выраз твару, добразычлівасць і сардэчнасць у адносінах да людзей яго пачалі называць "Папа ўсмешкі".
 

25 жніўня 2021, 11:54