Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Славакія: поўная вакцынацыя для ўдзелу ў сустрэчах з Папам

Поўная вакцынацыя стане ўмовай удзелу ў вераснёўскіх сустрэчах, звязаных з візітам Францішка ў Славакію, - абвясціў міністр аховы здароўя Уладзімір Ленгварскі. Яго падтрымаў старшыня епіскапату.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Мы прапануем значна больш шырокую магчымасць удзелу ў Імшах і іншых мерапрыемствах, чым існуе зараз, але ўмовай будзе поўная вакцынацыя ўдзельнікаў. Мы хочам, каб візіт Святога Айца ў Славакію стаў духоўным досведам для як мага большай колькасці людзей”, - сказаў міністр.

Старшыня славацкай біскупскай канферэнцыі, арцыбіскуп Станіслаў Зваленскі разглядае гэтае рашэнне як адказ на просьбу Касцёла, стварыць магчымасць максімальна шырокага ўдзелу вернікаў у сустрэчах з Францішкам. "Нам сказалі, што з пункту гледжання бяспекі і тэхнікі гэта адзіны рэальны спосаб не абмяжоўваць радыкальным чынам колькасць людзей”, - сказаў Мітрапаліт Браціславы. Іерарх папрасіў вернікаў станоўча прыняць гэтую інфармацыю і зрабіць усё, каб стаць удзельнікамі ўрачыстасцей.
 

21 ліпеня 2021, 14:25