Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Славакія: адмысловы сайт да візіту Францішка

У рамках падрыхтоўкі да візіту Папы ў Славакію, які пройдзе 12-15 верасня 2021 г., мясцовы епіскапат запусціў сайт, які стане афіцыйнай крыніцай інфармацыі пра яго.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На старонцы ўжо ёсць праграма, лагатып, дэвіз Апостальскага падарожжа і кантактныя дадзеныя арганізатараў. На ёй паступова будуць з’яўляцца матэрыялы, звязаныя з падзеямі і ўмовамі ўдзелу ў іх, акрэдытацыяй для журналістаў і іншымі падрабязнасцямі пра пілігрымку.

Святы Айцец правядзе ў Славакіі чатыры дні і наведае Браціславу, Прэшаў, Кошыцы і Шашцін. 34-е Апостальскае падарожжа Францішка пройдзе пад дэвізам: "З Марыяй і Юзафам на шляху да Езуса".
 

23 ліпеня 2021, 13:34