Пошук

Інфаграфіка Сінода Біскупаў Інфаграфіка Сінода Біскупаў 

Касцёл у Італіі рыхтуецца да Сінода Біскупаў

Італьянскія біскупы распачалі падрыхтоўку да Сінода Біскупаў, які, па рашэнні Папы, у сярэдзіне кастрычніка распачнецца ва ўсіх дыяцэзіях свету.

Ян Глінскі - Vatican News

Выклікам і чаканням, звязаным з гэтай глабальнай падзеяй, было прысвечана надзвычайнае пасяджэнне Пастаяннай рады епіскапату Італіі.

Як было падкрэслена падчас сустрэчы, у супольным сінадальным шляху павінны прыняць актыўны ўдзел сем’і і моладзь, а таксама новыя супольнасці і асобы з перыферыі Касцёла, для якіх евангельскае пасланне больш не з’яўляецца верагодным.

Пастаянная рада епіскапату звярнула ўвагу на тое, што ў цэнтры сінадальна шляху павінны быць, між іншым, тэмы, звязаныя з евангелізацыяй, абвяшчэннем керыгмы, клопатам пра сакрамэнтальнае жыццё, а таксама з новай антрапалогіяй, якая ўсё больш пачынае дамінаваць у грамадстве. Указвалася, што вялікім выклікам стане пераасэнсаванне касцёльных структур і дастасаванне іх да патрабаванняў часу, каб з сінадальнага шляху Касцёл выйшаў больш вольным, пакорным і евангельскім.

Італьянскія біскупы выказалі меркаванне, што сінадальны шлях у час пандэміі можа паспрыяць выйсцю з сацыяльнага і гаспадарчага крызісу больш салідарнымі і ўважлівымі да іншага чалавека.

Нагадаем, паводле рашэння Францішка, формула Сінода Біскупаў была зменена. Ён будзе праходзіць не ў адзін, а ў тры этапы: лакальны, кантынентальны і паўсюдны ў Рыме. Афіцыйнае распачацце сінадальнага працэсу адбудзецца 9-10 кастрычніка ў Рыме. 17 кастрычніка Сінод распачнецца ў лакальных Касцёлах па ўсім свеце.
 

17 ліпеня 2021, 12:23