Пошук

Vatican News
Кардынал Рэйнхард Маркс Кардынал Рэйнхард Маркс  (AFP or licensors)

У Германіі задаволены рашэннем Папы адносна кардынала Маркса

Прадстаўнікі Касцёла ў Германіі з радасцю ўспрынялі рашэнне Францішка пакінуць кардынала Рэйнхарда Маркса на пасадзе арцыбіскупа Мюнхенска-Фрайзінгскага.

Ян Глінскі - Vatican News

Прэс-сакратар нямецкага епіскапату Маціяс Коп сцвердзіў, што старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі біскуп Георг Бэтцынг “выдыхнуў з палёгкай” і рады далейшаму супрацоўніцтву з кардыналам.

Старшыня Цэнтральнага камітэта католікаў Германіі Томас Штэрнберг адзначыў, што “кардынал Маркс застаецца як моцны голас” не толькі “ў перспектыве сінадальнага шляху”. На яго думку, рашэнне Рыма паказала, “што была ацэнена тая пашана, з якой ён падыходзіць да надзвычай складанай сітуацыі Касцёла ў Германіі”.

Старшыня рэгіянальнага камітэта католікаў у Германіі Ёахім Унтэрлендэр у сваю чаргу назваў хуткае рашэнне Папы “выразным знакам адкрытасці Францішка на працэс рэформ”.

“Нам патрэбны голас кардынала Маркса: для экуменізму, для працэсу рэформ у Касцёле, а таксама як прадстаўніка адкрытай тэалогіі”, - так, не хаваючы сваёй радасці, выказаўся лютэранскі епіскап Баварыі Генрых Бэдфард-Штром.
 

12 чэрвеня 2021, 11:02