Пошук

Vatican News
Малітва ў Супольнасці Тэзэ Малітва ў Супольнасці Тэзэ  

Супольнасць Тэзэ зноў вітае моладзь пасля доўгага перапынку

Пасля працяглага перапынку, выкліканага пандэміяй каронавіруса, экуменічная Супольнасць Тэзэ на паўднёвым усходзе Францыі з 3 мая 2021 г. зноў пачынае прымаць маладых людзей.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Вёска Тэзэ на поўдні Бургундыі стала сімвалам экуменічнага руху. Створаная ў 1940-х гадах, суполка – гэта месца, куды прыязджае моладзь з усяго свету. Тут ёй апякуюцца больш за 100 братоў з 25 краін. Сярод іх ёсць католікі і пратэстанты розных Цэркваў.

Некаторыя браты жывуць у невялікіх супольнасцях – брацтвах – у Азіі, Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы, дзеляць жыццё з бяздомнымі дзецьмі, зняволенымі, паміраючымі і адзінокімі. Браты Тэзэ бяруць на сябе абавязацельствы беднасці, бясшлюбнасці і паслухмянасці. Акрамя экуменізму, галоўным пунктам іх працы сёння з'яўляецца салідарнасць з беднымі і пазбаўленымі правоў у свеце.

Штогадова, асабліва ў летні перыяд, Тэзэ наведваюць тысячы пілігрымаў, якія жадаюць правесці час у цішыні і разважанні над Божым словам. У навагодні час Супольнасць арганізуе Еўрапейскія сустрэчы моладзі ў адным з буйных гарадоў кантынента.
 

03 мая 2021, 11:10