Пошук

Vatican News
А. Артура Соса, генеральны настаяцель езуітаў А. Артура Соса, генеральны настаяцель езуітаў 

Генерал езуітаў пра магчымасці плюралістычнага грамадства

Секулярызацыя адкрывае прастору свабоды, дазваляе акунуцца ў плюралістычнае грамадства, - звярнуў увагу генерал езуітаў у інтэрв’ю „La Croix” з нагоды распачацця Ігнацыянскага года.

Ян Глінскі - Vatican News

Плюралістычнае грамадства, на думку а. Артура Соса, больш акцэптуе культурныя, ідэйныя і рэлігійныя адрозненні. Для езуітаў гэта таксама грамадства, якому можна прапанаваць духоўныя практыкаванні – прыладу ў здзяйсненні выбараў у атмасферы свабоды.

Айцец Соса падзяліўся яшчэ адным, на яго думку, пазітыўным момантам: сувязь паміж рэлігіяй і культурай перарвалася. Часта вернікі ў папярэдніх пакаленнях не маглі выбіраць веру свабодна. Аднак вера не павінна навязвацца культурай. Гэта выбар, які залежыць ад чалавечай свабоды, упісваецца ў спатканне з Богам, Які звяртаецца да свабоды чалавека і яго асабістага досведу. Для Каталіцкага Касцёла, гэта глыбокая трансфармацыя: складацца з вернікаў, якія свядома зрабілі свой выбар.

На думку генерала езуітаў, Францішак кіруе Касцёлам у ігнацыянскім стылі. Гэта праяўляецца, між іншым, у кансультацыйным спосабе прыняцця рашэнняў. Тут заўважальная таксама цесная сувязь з сінадальнасцю і распазнаннем, якія з’яўляюцца важнымі элементамі ігнацыянскай духоўнасці і базуюцца на ўказаннях Другога Ватыканскага Сабору.

Падчас інтэрв’ю айцец Соса параўнаў раненне, атрыманае Ігнацыем Лаёлай 500 гадоў таму ў Памплоне, з пандэміяй COVID-19, якая раніць чалавецтва ў наш час.
 

22 мая 2021, 12:00