Пошук

Vatican News
Антэ Ёзіч. Фота catholic.by Антэ Ёзіч. Фота catholic.by 

Папскі нунцый на юбілеі адраджэння структур Касцёла ў Беларусі

Урачыстую Імшу падзякі за 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўзначаліў арцыбіскуп Антэ Ёзіч, Апостальскі нунцый у Беларусі. Яна прайшла ў нядзелю 18 красавіка 2021 г. у мінскай катэдры.

“Я вельмі рады, што магу ўпершыню ўзначаліць цэлебрацыю св. Імшы на беларускай мове і маліцца за вас і за вашыя сем’і”, - сказаў прадстаўнік Папы. Ён назваў Касцёл у Беларусі евангельскай закваскай, якая паступова перамяняе і аднаўляе ў Хрысце ўсё беларускае грамадства.

“Няхай гэты адданы і верны Божы народ узрастае пад Матчыным заступніцтвам Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай і будзе захаваны ад усялякага зла пад магутнаю абаронаю святога Арханёла Міхала, нябеснага Апекуна Мінска-Магілёўскай касцёльнай правінцыі”, - пажадаў іерарх, якога цытуе catholic.by.
 

19 красавіка 2021, 10:55